Беларуская Служба

Польскія і саюзніцкія паветраныя сілы дзейнічаюць у польскай паветранай прасторы

30.10.2025 08:15
Гэта звязана з нападам Расійскай Федэрацыі на аб’екты, што знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.
Знішчальнік Польскіх Паветраных войскаў Foto: gov.pl

Згодна з дзеючымі працэдурамі, Камандуючы Аператыўным камандаваннем родаў войск Узброеных сіл Польшчы ўвёў у дзеянне ўсе сілы і сродкі, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. Былі падняты дзяжурны пары знішчальнікаў і самалёт ранняга папярэджання, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнага разведвання дасягнулі найвышэйшага ўзроўню гатоўнасці.

Гэтыя дзеянні маюць прафілактычны характар і накіраваныя на забеспячэнне бяспекі паветранай прасторы і яе ахову, асабліва ў раёнах, што прылеглыя да патэнцыйна ўразлівай тэрыторыі.

Аператыўнае Камандаванне маніторыць сітуацыю, а падпарадкаваныя сілы і сродкі застаюцца ў гатоўнасці да неадкладнага рэагавання.

IAR/яс