Забарона распаўсюджваецца на Літву, але яна таксама распаўсюджваецца на палякаў.
Лукашэнка падпісаў указ аб забароне для грузавікоў, зарэгістраваных у Літве, ездзіць па краіне. Польшча ўжо мела такую забарону раней.
Міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак заявіў, што праблема закранае і палякаў, якія зарэгістравалі свае кампаніі ў Літве. Маштаб праблемы цяпер ацэньваецца:
– Папрасіў прадставіць дакладныя дадзеныя, колькі гэтых грузавікоў захраслі ў Беларусі, у якой колькасці выпадкаў нам трэба ўмяшацца. Я па гэтаму пытанню знаходжуся ў кантакце з міністрам замежных спраў, а таксама МЗС. Мы як дзяржава імкнёмся не рабіць эскалацыю гэтай праблемы.
Забарона – гэта адказ Беларусі на закрыццё мяжы. Дарыюш Клімчак заявіў, што Польшча правядзе перамовы з беларускім бокам. Ён заявіў, што ўрад хоча аднавіць памежны рух:
– Каб маглі праводзіць гаспадарчую дзейнасць, гандлёвы таваразварот, у такой меры, як гэта магчыма. Памятаем, што дзейнічаюць агульнаеўрапейскія санкцыі. Разам з тым і польская гаспадарка, і жыхары ўсходніх польскіх ваяводстваў хацелі б жыць нармальна, наколькі сітуацыя геапалітычная гэта дазваляе. І адсюль нашыя дзеянні.
На мінулым тыдні Літва вырашыла закрыць мяжу з-за такіх інцыдэнтаў, як парушэнні паветранай прасторы метэаралагічнымі зондамі з кантрабандаю з Беларусі.
IAR/вх