Беларуская Служба

У Катавіцах на поўдні Польшчы ў шахце адбыўся падземны штуршок

05.11.2025 09:08
У шахце ніхто не пацярпеў.
 ,    .
Сядзіба шахты, у якой адбыўся штуршок. Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29954728

Лёгкі землятрус адчуваўся ў Катавіцах раніцай. Жыхары горада масава паведамлялі ў сацыяльных сетках, што перад пятай раніцы адбыўся падземны штуршок. У шахце «Мурцкі Сташыц» (Murcki Staszic), дзе назіралася гэтая з’ява, ніхто не пацярпеў.

«А 4:44 у шахце “Мурцкі Сташыц” адбыўся моцны штуршок. Ён адбыўся на глыбіні каля 500 метраў, за 230 метраў на захад ад фронту сцяны. 42 чалавекі, якія знаходзіліся ў раёне штуршка, у тым ліку 26 непасрэдна каля сцяны, былі бяспечна выведзены на паверхню», — паведаміла прадстаўніца Польскай горназдабыўнай групы (Polskiej Grupy Górniczej) Эва Груднёк (Ewa Grudniok).

Штуршок адчуваўся на паверхні не толькі ў Катавіцах, але і ў навакольных гарадах — Мікалаеве, Рудзе-Слёнскай і Хожаве.

IAR/нг