Міністэрства нацыянальнай абароны запускае агульную праграму падрыхтоўкі пад лозунгам «W Gotowości» («Гатовыя»). Спачатку ў пілотных занятках возьмуць удзел каля 25 000 валанцёраў з усёй краіны.
Навучанне будзе доўжыцца шэсць тыдняў і прызначана для таго, каб паслужыць асновай для павышэння грамадзянскай свядомасці аб тым, як рэагаваць на крызісы і пагрозу канфлікту, у тым ліку ваеннага канфлікту. Чаму вайскоўцы будуць вучыць грамадзянскіх асоб? Пра гэта даведалася карэспандэнтка Польскага радыё Агнешка Дранжкевіч.
— Трэнінгі будуць уключаць першую медычную дапамогу, асновы выжывання, кібербяспеку і грамадзянскую абарону. Добраахвотнікі будуць рэгістравацца праз Сеціва.
Галоўная мэтай праграмы заяўлена праверка гатоўнасці палякаў да абароны, патлумачыў міністр абароны Уладыслаў Касіняк-Камыш.
— Мы рыхтуем праграму адаптаваную для кожнага, пачынаючы ад моладзі па людзей сталага ўзросту.
Чаму польская армія зацікаўленая ў падрыхтоўцы вялікай колькасці цывільных? Усё проста, тлумачыць камандуючы Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула.
— Мы хочам павялічыць свядомасць палякаў пра пагрозы ды аднавіць рэзервы. Сёння тыповы польскі рэзервіст мае каля 45 гадоў, штогод з сістэмы рэзервістаў сыходзяць 130 тысяч чалавек. Таму мы мусім як мага хутчэй аднавіць сістэмы рэзерву.
Падрыхтоўчыя курсы пачнуцца з наступнага году.
ПР/юл