Паводле Яўгеніюша Трыясуна з travelist.pl, самым папулярным месцам у гэты перыяд з'яўляецца Балтыйскае мора. Больш за палову карыстальнікаў сайта выбіраюць польскае ўзбярэжжа:
- Часцей за ўсё абіраюць Калобжэг, Мельна, Мендзыздрое і Свінавуйсце. На дугім месцы горы. На іх прыпадае 38% выездаў. Тут самымі папулярнымі з’яўляюцца Шчырк, Шклярска Парэмба, Карпач і Сверадаў Здруй.
Як дадаў Яўгеніюш Трыясун, паездка падчас лістападаўскіх доўгіх выходных зʼяўляецца адной з самых танных у годзе:
- Доўгія лістападаўскія дні аплочваюцца. Сярэдні кошт прыбывання для двух чалавек у гателі 3-5 зорак, са сняданкам ці поўным харчаваннем – гэта сярэдні кошт 550 злотых за адну ноч. То бок нават 20% менш, чым на доўгія выходныя ў маі ці жніўні.
Запаўняльнасць гатэляў у Гданьску, Сопаце і Гдыні падчас лістападаўскіх доўгіх выходных складае амаль 90 працэнтаў.
ав