Беларуская Служба

Польшча і Італія рыхтуюць пагадненне аб цесным вайсковым супрацоўніцтве

08.11.2025 20:03
Італія зацікаўлена ў польскіх сістэмах супрацьдзеяння дронам, а Польшча – у італьянскай ваеннай авіяцыі.
 - (  )    (  )
Уладзіслаў Касіняк-Камыш (у цэнтры справа) і Гвіда Кразета (у цэнтры злева) падчас размовы з журналістамі PAP/Sylwia Wysocka

У бліжэйшы час будзе падпісанае новае пагадненне аб цесным вайсковым супрацоўніцтве паміж Польшчай і Італіяй. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ар, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пасля сустрэчы ў Рыме з міністрам абароны Італіі Гвіда Кразета.

Падчас візіту Касіняк-Камыш падзякаваў Італіі за дапамогу ў барацьбе з расійскімі дронамі.
Пасля сустрэчы, каментуючы новае пагадненне аб вайсковым супрацоўніцтве, ён паведаміў, што Італія зацікаўлена ў польскіх сістэмах супрацьдзеяння дронам, а Польшча – у італьянскай ваеннай авіяцыі.

Перамовы таксама датычыліся сітуацыі ва Украіне. Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў, што Польшча і Італія з самага пачатку падтрымліваюць Украіну, якая змагаецца ў інтарэсах еўрапейскай і нацыянальнай бяспекі.

«На лініі ўкраінска-расійскага фронту сёння праходзіць мяжа польскай, італьянскай і еўрапейскай бяспекі», – заявіў ён.

Міністры пагадзіліся, што для выжывання Еўропа павінна наладзіць цеснае ваеннае і эканамічнае супрацоўніцтва.

вс