Паведамленне тычыцца фатаграфіі прэзідэнта з пісталетам і подпісам «Да сустрэчы, Карольку (скарочанае імя ад Караль, – рэд.)», размешчанай пад фатаграфіяй прэзідэнта з матчу Польшча-Нідэрланды ў пятніцу.
Паведамленне, пазней выдаленае, было апублікавана ў пятніцу ўвечары карыстальнікам на X; гэта быў адказ на паведамленне ў профілі «Łączy nas Piłka», якім кіруе Польская футбольная асацыяцыя (PZPN), дзе была размешчана фатаграфія прэзідэнта Наўроцкага, які глядзеў матч Польшча-Нідэрланды ў пятніцу на Нацыянальным стадыёне.
Скрыншоты выдаленага паведамлення ананімнага карыстальніка, якое ўключала фота з пісталетам і подпісам «Do zobaczenia Karolku», можна знайсці на такіх вэб-сайтах, як wp.pl і партал Telewizja Republika.
Варшаўская паліцыя «пасля атрымання інфармацыі, звязанай з паведамленнем на платформе X, прыняла меры па гэтым пытанні», гаворыцца ў заяве.
У паведамленні дадаецца, што фотаздымак пісталета, які выкарыстоўваўся ў выдаленым паведамленні з пагрозамі прэзідэнту, раней быў апублікаваны ў іншым кантэксце, на іншых вэб-сайтах і ў сацыяльных сетках.
PAP/вх