Беларуская Служба

Міністр культуры: Польшча хоча вярнуць, а не купляць рэчы, якія выставілі на аўкцыёне ў Германіі

16.11.2025 17:16
Аўкцыённы дом у Нойсе выставіў на продаж больш за 600 прадметаў і дакументаў, якія належалі вязням нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў.
     (Marta Cienkowska).
Міністр культуры Польшчы Марта Сенкоўска (Marta Cienkowska).Фота: PAP/Darek Delmanowicz

Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Марта Ценкоўска заявіла, што Польшча хоча вярнуць, а не купляць памятныя рэчы, якія выставілі на аўкцыёне ў Германіі.

Прэзідэнт спадзяецца, што польскі ўрад запатрабуе вярнуць, а калі гэта не ўдасца, выкупіць усе памятныя рэчы ахвяр нямецкіх злачынстваў на польскіх землях. Пра гэта напісаў прэс-сакратар Караля Наўроцкага Рафал Лешкевіч. Ён дадаў, што кошт гэтай працэдуры павінен быць дададзены да агульнага рахунку рэпарацыі.

Кіраўнік Міністэрства культуры падкрэсліла, што спачатку неабходна вызначыць, ці з'яўляюцца артэфакты сапраўднымі і ці былі яны скрадзеныя з Польшчы.

- Па-першае, гэта справа этыкі. А па-другое, калі гэтыя прадметы акажуцца праўдзівымі, мы будзем патрабаваць іх вярнуць.

Аўкцыённы дом у Нойсе выставіў на продаж больш за 600 прадметаў і дакументаў, якія належалі вязням нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў. Сёння (16 лістапада) артэфакты былі знятыя з аўкцыёну. Сярод іх была перапіска ад яўрэйскай сям'і з польскага Верушова, ацэненая ў дванаццаць тысяч еўра, якую апісвалі як «рэдкасць, бо ў 1943 годзе мала яўрэяў засталося ў жывых». Таксама былі дакументы, якія тычыліся арышту ўдзельніка няўдалага замаху на Гітлера, медыцынская справаздача аб прымусовай стэрылізацыі мужчыны, зорка Давіда і ліст ад вязня Аўшвіц, адпраўлены ў Кракаў.

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі правёў гутарку з міністрам замежных спраў Германіі, прысвечаную аўкцыёну ў Нойсе. «Мы пагадзіліся, што такую скандальную акцыю трэба спыніць», - напісаў Сікорскі.

IAR/нг

У Германіі на продаж выставілі памятныя рэчы, звязаныя з Халакостам яўрэяў у часы вайны

16.11.2025 13:42
600 еўра — пачатковая цана за дакументы, якія датычацца арышту ўдзельніка няўдалага замаху на Гітлера.