Лідары ўрадавай кааліцыі пачалі збор подпісаў пад прапановай аб прыцягненні былога міністра юстыцыі Збігнева Зёбра да адказнасці перад Дзяржаўным трыбуналам. Для ўнясення прапановы на галасаванне ў Сейм патрабуецца падтрымка 115 дэпутатаў.
Кшыштаф Пашык з Польскай народнай партыі (PSL) кажа, што спіс грахоў былога міністра юстыцыі даволі доўгі, таму прапанова цалкам апраўданая.
— Ён стаіць за такімі справамі, за якія ва ўсім цывілізаваным свеце Дзяржаўны трыбунал павінен запускацца аўтаматычна: праслухоўванне апазіцыі з дапамогай праграмы Pegazus, ці карупцыйны механізм, звязаны з дзяржаўным Фондам справядлівасці. У спісе падобных дзеянняў міністра Зёбра дастаткова.
Міхал Москаль з апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» (PiS) лічыць, што гэтай прапановай урад спрабуе адцягнуць увагу палякаў ад праблем, якія кіруючыя не ў стане вырашыць.
— Няма хлеба, значыць трэба відовішча. У нас калапс сістэмы аховы здароўя, у нас калапс сектара дзяржаўных фінансаў, у нас краіна, якая фактычна знаходзіцца на мяжы банкруцтва - дзяржаўны дэфіцыт на наступны год складае 300 мільярдаў злотых, то бок, мы знаходзімся ў трагічнай сітуацыі. Урад шукае эканоміі на харчаванні пацыентаў у бальніцах, і ў той жа час, замест таго, каб вырашаць праблемы палякаў, Дональд Туск засяроджваецца на пераследзе апазіцыі.
Каб прыцягнуць былога міністра юстыцыі да адказнасці перад Дзяржаўным трыбуналам, патрэбна згода 276 дэпутатаў. Гэта азначае, што частка партыі «Права і справядлівасць» (PiS) павінна прагаласаваць супраць свайго было міністра юстыцыі Збігнева Зёбра разам з кіруючай кааліцыяй.
IAR/яс