Гэтыя правілы парушаюць эканамічную свабоду і іх цяжка выконваць, растлумачыў сваё рашэнне ваявода Кшыштаф Кленчар:
- Нараджаецца пытанне, ці і хто будзе бегчы за дзецьмі, якія на вуліцы будуць запальваць бенгальскія агні, ці страляць петарды з балконаў сваіх кватэр. Калі ніхто не будзе гэтага рабіць... А мы ствараем закон, выканання якога немагчыма дабіцца. Нішто так моцна не псуе людзей, чым законы, якія нельга прымусіць выконваць.
У лістападзе гарадская рада прагаласавала за ўстанаўленне гадавой забароны на выкарыстанне петард і феерверкаў. За выкананнем забароны будзе сачыць муніцыпальная паліцыя.
Правілы былі прынятыя ў адказ на вынікі апытання сярод жыхароў. 75 працэнтаў з дзесяці тысяч апытаных падтрымалі забарону.
ав