Будзе створаны новы ваенны ўніверсітэт – Універсітэт нацыянальнай бяспекі. Міністры абмяркоўваюць законапраект на пасяджэнні ўрада сёння (17 снежня). Новы ўніверсітэт будзе пабудаваны на падмурку Акадэміі вайсковых спраў (Akademia Sztuki Wojennej), якая зараз дзейнічае ў Варшаве.
Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш тлумачыць неабходнасць стварыць замест акадэміі ўніверсітэт патрэбай адукацыйнага цэнтра, які будзе надаваць новы імпульс бяспецы ў шырокім разуменні гэтага слова.
Для Акадэміі вайсковых спраў гэта будзе трэцяя за апошнія дзесяць гадоў змена. Установа пад актуальнай назвай функцыянуе з 2016 года. Раней гэта была Акадэмія нацыянальнай абароны.
ав