Беларуская Служба

Міністэрства замежных спраў Польшчы: Палякаў сярод памілаваных у Беларусі няма

31.12.2025 11:30
У апошняй групе памілаваных у Беларусі палітвязняў няма палякаў, паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы.
МЗС Польшчыgov.pl

Учора стала вядома, што напярэдадні Новага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні, на падставе якога вызвалены 22 чалавекі. Сярод іх 15 жанчын і сем мужчын.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевюр (Maciej Wewiór) кажа, што сярод іх грамадзян Польшчы няма:

- На жаль, не. У нас няма ніякай інфармацыі пра тое, што сярод згаданых 22 чалавек быў нейкі грамадзянін Польшчы.

Сярод памілаваных 20 чалавек былі асуджаныя за «экстрэмісцкія» злачынствы. Усе яны падалі заявы аб памілаванні і, паводле дзяржаўнага агенцтва «Белта», «прызналі сябе вінаватымі і выказалі раскаянне».

У 2025 годзе было чатыры хвалі вызваленняў палітвязняў з дэпартацыяй за межы Беларусі: у снежні 123 палітвязні, у верасні – 51 чалавек, у чэрвені – 14 чалавек, у лютым – некалькі журналістаў і актывістаў.

IAR/аз

Памілаваныя 20 палітвязняў

30.12.2025 09:04
Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года падпісаў указ, на падставе якога вызвалены 22 чалавекі.