Беларуская Служба

Павышэнне «мінімалкі» закране тры мільёны чалавек

01.01.2026 14:24
Мінімальная заработная плата ў Польшчы вырасце на 140 злотых (каля 33 еўра) і складзе 4806 злотых да адлічэння падаткаў (каля 1139 еўра).
   .
У Польшчы расце зарплата.Фота: Sheviakova Kateryna/Shutterstock

З 1 студзеня мінімальная заработная плата ў Польшчы вырасце на 140 злотых (каля 33 еўра) і складзе 4806 злотых да адлічэння падаткаў (каля 1139 еўра). Мінімальная пагадзінная стаўка таксама павышаецца — да 31,40 злотых брута (каля 7,4 еўра). «На рукі» работнік будзе атрымліваць прыкладна 3605 злотых (каля 854 еўра).

Мінімальнае ўзнагароджанне за працу — гэта гарантаваная сума, якая належыць работніку незалежна ад яго кваліфікацыі, пасады, сістэмы аплаты, рэжыму працоўнага часу або ўмоў працы ў канкрэтнага працадаўцы.

Павышэнне закране каля трох мільёнаў чалавек, а разам з мінімальнай зарплатай вырастуць і шэраг звязаных з ёй сацыяльных выплат. 

За апошнія 25 гадоў найбольшы рост мінімальнай аплаты працы адбыўся ў 2024 годзе, калі яна павялічылася сумарна на 700 злотых (каля 166 еўра).

эж