Беларуская Служба

Варшава гатовая да відовішчнага шэсця Трох Каралёў (ФОТА)

02.01.2026 14:45
Агулам у Польшчы і за мяжой пройдзе больш за 940 шэсцяў Трох Каралёў.
            ,
Ролю Святой сям'і выканаюць сям'я Магды і Паўла Навіцкіх — бацькі пяцярых дзяцей, у тым амаль аднагадовага Лешка PAP/Tomasz Gzell

Найбуйнейшыя шэсці з удзелам Святой Сям'і – Марыі, Юзафа і немаўля, а таксама каралёў, пастухоў, анёлаў і дʼяблаў – адбудуцца ў наступны аўторак, 6 студзеня, у свята Абʼяўлення Пана.

Шэсці, арганізаваныя васямнаццаты раз, сёлета пройдуць пад лозунгам «Яны радуюцца надзеі», – кажа Ганна Мураўска з Фонду шэсцяў Трох Каралёў:

- Мы шмат пачуем аб даверы да Бога на шляхах нашага жыцця і на шляху шэсця. Мы сустрэнем д’яблаў, якія будуць нам на гэтай дарозе перашкаджаць. Гэта яны будуць запрашаць нас у краіну роспачы, прызываць да песімізму. На шчасце, на шляху будуць анёлы, якія дапамогуць адрачыся ад спакусаў, каб ісці ў бок стаенкі. Яны будуць казаць пра давер.

Адно з найбуйнейшых шэсцяў пройдзе ў Варшаве. У ім возьмуць удзел 600 акцёраў, у тым ліку 400 дзяцей. Ролю Святой сямʼі выканаюць сямʼя Магды і Паўла Навіцкіх – бацькі пяцярых дзяцей, у тым амаль аднагадовага Лешка.

Традыцыйна арганізатары падрыхтавалі для прысутных 600 тысяч карон і 150 тысяч песеннікаў.

ав


Тры каралі Тры каралі
Традыцыйна Фонд падрыхтаваў для прысутных 600 тысяч карон Традыцыйна Фонд падрыхтаваў для прысутных 600 тысяч карон