Пажарныя ўсю раніцы гасілі пажар, які ўспыхнуў ц складскім памяшканні ў Познані. У разгар стыхійнага бедства ў аперацыі гашэння ўдзельнічалі 55 пажарных разлікаў і сотні пажарнікаў. Ратавальнікам удалося абараніць ад агню офісны будынак і некалькі прычэпаў. Аперацыі перашкаджала мінусавая тэмпература.
У сувязі з высокім задымленнем, Цэнтр урадавай бяспекі заклікаў жыхароў Познаньскага павета зачыняць вокны. «Не набліжайцеся да агню. Па магчымасці заставайцеся дома і зачыніце вокны», — гаворыцца ў папярэджанні, разасланым жыхарам павета.
У Познаньскім лагістычным цэнтры працавала некалькі сотняў чалавек. Цяпер яны хвалююцца, што могуць страціць працу. Прычына пажару і маштабы нанесенай шкоды пакуль невядомыя. Будынак, хутчэй за ўсё, прыйдзецца знесці.
IAR/нг