Увечары 11 студзеня 2026 года адбыўся гала-канцэрт і ўручэнне «Пашпартоў Палітыкі» (поль. Paszporty Polityki). Адна з важнейшых культурніцкіх узнагародаў у Польшчы была ўручаная 33-ці раз.
У прыватнасці «Пашпарты Палітыкі» прысуджае польскі штотыднёвік Polityka ў васьмі катэгорыях: фільм, тэатр, кнігі, выяўленчае мастацтва, класічная музыка, папулярная музыка і лічбавая культура. Узнагарода прызначаная для маладых творцаў за выдатныя мастацкія дасягненні, творчую смеласць і рэальны ўплыў на сучасную культуру.
Сёлета ўзнагароду ў катэгорыі «Папулярная музыка» атрымаў дуэт з Падляшша Sw@da & Niczos – аўтары альбома «#InDaWoods». Дуэт спалучае падляскія народныя традыцыі з клубнай электронікай і глабальнымі рытмамі, стварыўшы свой уласны жанр.
Журы конкурса ўзнагародзіла музыкаў за «фантазію і арыгінальнасць, уласны шлях да масавай аўдыторыі і стварэнне сучаснага музычнага бачання, абапіраючыся на традыцыі».
Нагадваем, летась Sw@da & Niczos удзельнічалі ў польскім нацыянальным адборы на «Еўравізію».
аз