Беларуская Служба

Больш за 4 месяцы чакаюць пацыенты ў Польшчы на прыём у лекара-спецыяліста

12.01.2026 15:03
Пра гэта сведчыць справаздача, падрыхтаваная Фондам Watch Health Care.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.fernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сярэднім больш за 4 месяцы – столькі чакалі ў мінулым годзе польскія пацыенты на прыём у лекара-спецыяліста і лячэнне. У сваю чаргу, калі гаворка ідзе пра дыягнастычныя аналізы – чакаць трэба было амаль 3 месяцы. Пра гэта сведчыць справаздача, падрыхтаваная Фондам Watch Health Care.

Нягледзячы на значнае павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя ў Польшчы, чэргі засталіся на тым жа ўзроўні, што і ў 2024 годзе, кажа старшыня фонду Мілена Крушэўска (Milena Kruszewska):

- Хоць чэргі не выраслі, то гэта, на жаль, не азначае, што сітуацыя палепшылася альбо яна наогул добрая. На прыём у эндакрынолага мы чакаем ад 10 месяцаў да года, на біяпсію шчытападобнай залозы – як мінімум, паўгода. Таксама ў стаматолага сярэдняя чарга – гэта 10 месяцаў.

Адзін са спосабаў скараціць чэргі – гэта ўвядзенне электроннай рэгістрацыі. Такім чынам з Новага года пацыенты могуць рэгістравацца на цыталогію і мамаграфію, а таксама да кардыёлага, калі візіт адбываецца ўпершыню, кажа намеснік міністра аховы здароўя Тамаш Мацяеўскі (Tomasz Maciejewski):

- Ужо амаль 3 800 разоў пацыенты мянялі тэрміны сваіх прыёмаў, то бок згаданымі тэрмінамі нехта скарыстаўся. Толькі 6 пацыентаў не прыйшлі на вызначаны раней прыём. Гэта важная інфармацыя для нас, што мы павінны развіваць сістэму рэгістрацыі ў гэтым напрамку.

Найбольш доўгія чэргі – 13 месяцаў – фіксаваліся да нейрахірургаў і эндакрынолагаў, а 10 месяцаў – да гастраэнтэролагаў. Найменшыя чэргі – некалькі дзён – фіксаваліся да педыятраў, неанатолагаў і гінеколагаў.

Пацыенты надалей чакаюць больш за 25 месяцаў на аперацыі на калене, год – на рэканструкцыю грудзей пасля мастэктоміі і амаль 10 месяцаў – на оталарынгалагічныя аперацыі.

IAR/аз

Павятовай Польшчы пагражае дэмаграфічны калапс. У Сопаце нараджальнасць ужо меншая, чым у Паўднёвай Карэі

30.12.2025 14:44
Ужо ў 90 з 380 паветаў каэфіцыент нараджальнасці апусціўся ніжэй за адно дзіця на адну жанчыну.