Канец гучных размоваў па тэлефоне, музыкі і відэа. Гарадскія ўлады ў Кракаве памянялі правілы карыстання грамадскім транспартам.
Паводле іх, у аўтобусах і трамваях забараняюцца размовы па гучнай сувязі, слуханне музыкі і відэа са смартфонаў без навушнікаў. Як паказвае вулічнае апытанне, пасажыры ў большасці падтрымліваюць змены:
- Гучная музыка або гучныя размовы па тэлефоне ў грамадскім транспарце перашкаджаюць іншым пасажырам. Таму я падтрымліваю змены ў правілах.
- Гэта тычыцца таксама старэйшых асобаў, якія часта размаўляюць па гучнай сувязі. Гэта таксама хвалюе.
За шум у трамваях і аўтобусах штрафы да 200 злотых (больш за 47,5 еўра) могуць выпісаць кантралёры і муніцыпальная паліцыя.
IAR/аз