Беларуская Служба

Палова працаўнікоў у Польшчы штодня выкарыстоўвае ШІ 

14.01.2026 17:09
Найчасцей штучны інтэлект выкарыстоўваецца для павышэння аперацыйнай эфектыўнасці, аўтаматызацыі працэсаў і аналізу даных.
Ілюстрацыйны здымакImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

Каля 5% польскіх кампаній атрымліваюць дзякуючы штучнаму інтэлекту больш за чвэрць сваіх даходаў — вынікае з даследавання, праведзенага каманіяй Deloitte. Гэта ніжэй за сярэдні паказчык па Еўропе, які складае 22%, аднак польскі бізнес актыўна інвестуе ў ШI.

Больш за палову кампаній у Польшчы — 55% — накіроўваюць на рашэнні са штучным інтэлектам звыш 10% свайго тэхналагічнага бюджэту. Для многіх ШІ становіцца не проста эксперыментам, а інструментам рэалізацыі стратэгічных мэтаў: праекты ўсё часцей курыруюцца на ўзроўні топ-менеджменту.

Найчасцей штучны інтэлект выкарыстоўваецца для павышэння аперацыйнай эфектыўнасці, аўтаматызацыі працэсаў і аналізу даных. Пры гэтым 48% работнікаў у Польшчы карыстаюцца ШІ штодзённа, што сведчыць пра высокі ўзровень яго ўкаранення.

Эксперты адзначаюць: нягледзячы на хуткую адаптацыю, развіццё ШІ стрымліваюць дэфіцыт тэхнічных спецыялістаў і праблемы з інфраструктурай і якасцю дадзеных.

pap/эж