Польшча ўмацоўвае сваю кіберабарону. Паміж Калядамі і Новым годам была прадухілена самая магутная падобная атака за апошнія гады. Аднак эксперты лічаць, што такая варожая актыўнасць можа ўзмацняцца.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Павал Залеўскі заявіў, што Польшча знаходзіцца пад пагрозай кібератак на крытычна важную інфраструктуру, у тым ліку энергетычную.
- Мы ведаем, што наш праціўнік гатовы нанесці сур’ёзныя страты польскай эканоміцы. Мы ў стане адбіць такую атаку, пра якую інфармаваў віцэ-міністр Гаўкоўскі. Мы ўзмацняем сродкі кібербяспекі і фізічную ахову крытычнай інфраструктуры, у тым ліку энергетычную.
Сёння прэм’ер-міністр Дональд Туск сустрэўся з ключавымі міністрамі і дарадцамі па пытаннях бяспекі. Дыскусія была сканцэнтравана на лічбавых пагрозах для стратэгічна важных сістэм.
ав