Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі ў Індыі прадставіць еўрапейскі погляд на вайну ва Украіне

17.01.2026 12:05
Бяспека і абарона, развіццё прамысловага партнёрства — асноўныя мэты візіту віцэ-прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага ў Індыю.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі PAP/EPA/YOAN VALAT / POOL

Паглыбленне супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і абароны, а таксама развіццё прамысловага партнёрства — асноўныя мэты візіту віцэ-прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага ў Індыю. Дыпламат 17 студзеня распачаў афіцыйны візіт у гэтую краіну, які працягнецца некалькі дзён. 

Адной з ключавых тэм перамоў стане сітуацыя з бяспекай у Еўропе і Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама пытанне вайны ва Украіне. Як адзначыў Радаслаў Сікорскі:

«Індыя і Польшча па-рознаму глядзяць на вайну ва Украіне, таму я маю намер асвятліць гэтую праблему з польскага і еўрапейскага пункту гледжання. Аднак Індыя дасканала разумее праблематыку каланіялізму і неакаланіялізму», - анансаваў міністр. 

Польшча разглядае Індыю як стратэгічнага партнёра ў Азіі, бо гэта адзін з найбольш дынамічных рынкаў свету. Радасаў Сікорскі таксама адзначыў, што гэта яго першы візіт у Індыю з 2011 года і першы візіт з Польшчы пасля ўсталявання ў 2024 годзе стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. Міністр дадаў, што насельніцтва Індыі складае каля 1,5 млрд чалавек — тройчы больш, чым ва ўсім Еўрапейскім Саюзе.

iar/эж

Энергасістэмы Польшчы і Літвы інтэгруюцца: ключавая роля Сувалкскага калідора

17.01.2026 18:33
Польскія электрасеткі (PSE) і літоўская кампанія Litgrid — рэалізуюць праект падземнага кабеля магутнасцю 700 МВт у раёне Сувалкскага калідора паміж Элкам і паўднёвай часткай літоўскай Сувалшчыны.