У адказ на моцныя маразы мэрыя Варшавы запусціла бясплатныя аўтобусы, якія даступныя пасажырам у начны час у раёнах з найбольшым пешаходным трафікам. Пачынаючы з суботы, 17 студзеня, на вуліцы сталіцы выйшлі спецыяльныя аўтобусы, якія выконваюць функцыю мабільных пунктаў ацяплення. Транспартныя сродкі з'явіліся на ключавых магістралях у рамках акцыі Ogrzej się (Пагрэйся).
Аўтобусы ходзяць з 18:00 гадзіны ўсю ноч з апошнім адпраўленнем з канцавога прыпынку а 9:00 раніцы.
Крыніца: Warszawski Transport Publiczny
У польскай сталіцы працуюць два «цёплыя» маршруты – лінія А для левабярэжнай Варшава, і Б – для правабярэжнай.
Трасы абедзвюх ліній распрацаваныя такім чынам, каб пасажыры маглі садзіцца ў аўтобусы ў розных месцах горада, асабліва ў раёнах з інтэнсіўным пешаходным рухам і каля вузлавых прыпынкаў грамадскага транспарту.
Крыніца: Warszawski Transport Publiczny
Раней паведамлялася, што ў сувязі з марозным надвор’ем гарадскія ўлады Варшавы прынялі рашэнне паставіць у галоўных перасадачных пунктах сталіцы вялікія абаграваемыя палаткі, дзе пасажыры могуць сагрэцца і бясплатна выпіць гарбаты ці кавы.
вс