Беларуская Служба

Маразы працягваюцца. Сітуацыя сур’ёзная – перасцерагае польскае МУС

19.01.2026 13:25
Ведамства заклікала палякаў быць пільнымі і звяртаць увагу на людзей вакол нас.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк Piotr Podlewski/Polskie Radio

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Польшчы заклікае грамадзян да пільнасці і дапамогі тым, хто мае такую патрэбу. Маразы працягваюцца і сітуацыя з’яўляецца сур'ёзнай. Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк (Czesław Mroczek) падкрэсліў, што ахвярамі марозу могуць стаць не толькі бяздомныя, але і пажылыя людзі:

- Гаворка ідзе не толькі пра так адназначныя выпадкі, як, напрыклад, калі мы бачым, нецвярозую асобу, якая спіць на лаўцы на прыпынку. Гаворка ідзе пра асобы якія пражываюць у нашым суседстве. Напрыклад варта пацікавіцца старэйшымі суседзямі – праверыць ці напэўна ў іх усё у парадку.

Чэслаў Мрочэк таксама заклікаў палякаў да ўстаноўкі датчыкаў чаднага газу ў дамах. Ён адзначыў, што падчас інтэнсіўнага абагрэву дамоў у марозны час, такія прылады могуць выратаваць здароўе і жыццё.

Нагадваем, надоечы ў адным з дамоў у варшаўскім раёне Урсынаў. Выкліканая суседзямі паліцыя, знайшла целы двух чалавек. Пажылая пара, верагодна, замерзла ў неабаграваным будынку. Унутры таксама знаходзіўся надзвычай пераахалоджаны сабака.

Паліцыя расследуе справу пад наглядам пракуратуры.

IAR/аз

Пасля цыклону у Беларусь прыйдуць арктычныя маразы

10.01.2026 10:01
Цыклон «Улі» сыходзіць з Беларусі, за ім прыйдуць маразы, паведамляюць сіноптыкі. 

Возера Балатон замерзла ўпершыню за амаль 10 гадоў

10.01.2026 12:01
Аднак эксперты папярэджваюць, што лёд яшчэ недастаткова тоўсты, каб па ім можна было хадзіць.