Дональд Трамп запрасіў Уладзіміра Пуціна ў Савет міру, які будзе кіраваць аднаўленнем Сектара Газа. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік Крамля. Паводле слоў Дзмітрыя Пяскова, Масква аналізуе ўсе нюансы прапановы і спадзяецца наладзіць прамы кантакт з Вашынгтонам па гэтым пытанні.
Савет міру па Газе – гэта праект Дональда Трампа. Чакаецца, што ён сам яго ўзначаліць. Яму будуць дапамагаць, сярод іншых, памочнікі Марка Рубіа, Стыў Уіткаф, Джарэд Кушнер і былы прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр.
Акрамя Уладзіміра Пуціна, запрашэнні таксама паступілі да лідараў Венгрыі, Турцыі, Канады, Бразіліі, Аргенціны, Грэцыі, Егіпта і Албаніі.
Расійскія дзяржаўныя СМІ адзначаюць, што ідэю стварэння Савета міру па Газе падтрымалі 13 з 15 членаў Савета Бяспекі ААН. Расія і Кітай устрымаліся ад галасавання. Таму некаторыя незалежныя расійскія каментатары здзіўлены запрашэннем Дональда Трампа.
Адначасова яны адзначаюць, што Пуцін – дыктатар, які вядзе вайну супраць Украіны і ўжо год пазбягае пагаднення аб спыненні агню.
IAR/аз