Будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Польшчы мае вельмі шырокую грамадскую падтрымку. Паводле агульнанацыянальнага сацыялагічнага апытання, 92% палякаў падтрымліваюць развіццё ядзернай энергетыкі, а супраць выказаліся 5,4% рэспандэнтаў. Каля 80% апытаных гатовыя прыняць такую інвестыцыю нават побач са сваім месцам жыхарства.
Намеснік міністра энергетыкі Войцех Врохна заявіў, што атамная энергетыка — гэта інвестыцыя ў будучыню і важны элемент падтрымкі эканомікі. Больш актыўна ідэю падтрымліваюць мужчыны, а таксама маладыя людзі; найменшая падтрымка зафіксаваная сярод старэйшых узроставых груп. Высокі ўзровень ухвалення назіраецца ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Першая польская атамная электрастанцыя будзе пабудавана на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Памераніі (Любятова-Капаліна). Пачатак будаўніцтва першага рэактара запланаваны на 2028 год, а першы блок павінен быць завершаны ў 2035 годзе.
pap/эж