Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT паказала, як пераганяе новыя самалёты ў Варшаву (ВІДЭА)

01.02.2026 16:18
Відэа, знятае ў небе, авіялініі апублікавалі ў інтэрнэце.
   LOT ,     Boeing 737 Max 8
Польская нацыянальная авіякампанія LOT паказала, як пераганяе новыя самалёты Boeing 737 Max 8 у ВаршавуКрыніца: LOT.com

Польская нацыянальная авіякампанія LOT паказала, як пераганяе новыя самалёты Boeing 737 Max 8 у Варшаву. Відэа, знятае ў небе, авіялініі апублікавалі ў інтэрнэце.

Агулам палякі замовілі ў амерыканскага вытворцы 13 новых бліска-сярэднемагістральных лайнераў Boeing 737 Max 8. Пяць самалётаў ужо прыбылі ў польскую сталіцу, шосты знаходзіцца ў шляху з Сіэтла ў Варшаву. Астатнія сем лайнераў будуць пастаўленыя авіякампаніі да паловы бягучага года.

Усе новыя Boeing 737 атрымалі новы дызайн салонаў. Яны адрозніваюцца мяккім асвятленнем, сучаснымі вырашэннямі і цёплымі адценнямі. Салоны маюць спецыяльную гукаізаляцыю, эрганамічныя сядзенні, а таксама лёгкадаступныя і прасторныя багажныя адсекі.

Новы дызайн распрацавала брытанская дызайнерская студыя Tangerine, якая спецыялізуецца ў праектаванні салонаў самалётаў.

вс