Беларуская Служба

Амерыканскі жаўнер, які загінуў, абараняючы польскага калегу, атрымае найвышэйшую ўзнагароду амерыканскай арміі

04.02.2026 17:01
«Гісторыя М. Оліса – сімвал непарушных сувязяў паміж Польшчай і ЗША», – заявіў кіраўнік польскага Мінабароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Майкл Оліс Autorstwa U.S. Army - https://www.army.mil/article/112821/Soldier_to_posthumously_receive_Silver_Star__Polish_medal_for_heroism/, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59970194

Амерыканскі жаўнер, які ахвяраваў сваім жыццём, каб выратаваць польскага калегу, атрымае пасмяротна найвышэйшую ўзнагароду арміі ЗША – Медаль Пашаны (англ.: Medal of Honor). Падчас місіі ў Афганістане ў 2013 годзе Майкл Оліс (Michael Ollis) абараняў польскага капітана Караля Цярпіцу (Karol Cierpica) – паляк быў паранены ў нагу, амерыканец загінуў.

«Гэтая гісторыя – сімвал непарушных сувязяў, якія аб'ядноўваюць Польшчу і Злучаныя Штаты. Нашы народы служаць побач, абараняючы агульныя каштоўнасці, свабоду і дэмакратыю», – напісаў міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Ён дадаў, што гераізм амерыканца дэманструе, што нашае партнёрства з ЗША – гэта, перш за ўсё, гатоўнасць прынесці найвышэйшую ахвяру.

У 2013 годзе старшы штаб-сяржант Майкл Оліс быў узнагароджаны Залатым медалём Польскай арміі і Зоркай Афганістана. У 2019 годзе ён быў пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам «За выдатную службу», – гэта другая па каштоўнасці ўзнагарода ў арміі ЗША. Цяпер ён атрымае найвышэйшую.

IAR/аз