Беларуская Служба

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала грамадзяніна Беларусі, падазраванага ў шпіянажы

23.02.2026 11:00
Верагодна, мужчына працаваў на беларускую разведку на тэрыторыі Польшчы, Германіі і Літвы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.www.abw.gov.pl/

На пачатку лютага Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала грамадзяніна Беларусі, падазраванага ў шпіянажы на карысць ваеннай разведкі Беларусі. Мужчыне было прад'яўлена абвінавачанне ў разведцы крытычна важнай інфраструктуры і важных абʼектаў для абароны Польшча і НАТА.

Верагодна, 42-гадовы грамадзянін Беларусі (Pavlov T. – як паведамляюць польскія службы), з чэрвеня 2024 года па люты 2026 года, удзельнічаў у дзейнасці беларускай разведкі на тэрыторыі Польшчы, Германіі і Літвы.

Затрыманага даставілі ў Мазавецкае аддзяленне Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве. Яго дапыталі ў якасці падазраванага, і суд вызначыў меру стрымання ў выглядзе папярэдняга зняволення на тры месяцы.

Злачынства, у якім падазраецца беларус, караецца пазбаўленнем волі на мінімальны тэрмін да пяці гадоў. Арышт і прадʼяўленне абвінавачанняў зʼяўляюцца вынікам супрацоўніцтва паміж Агенцтвам унутранай бяспекі, нямецкімі і літоўскімі службамі.

IAR/аз