Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі назваў «несур’ёзнай» прапанову Францыі стварыць у Еўропе ўласны ядзерны парасон, незалежны ад ЗША. Пра гэта польскі лідар заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам. Паводле Наўроцкага, пра перамовы з Парыжам яго не інфармавалі, што таксама выклікае пытанні.
Ідэю новай сістэмы ядзернага стрымлівання на пачатку тыдня прапанаваў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, заклікаўшы еўрапейскія дзяржавы, у тым ліку Польшчу, да супрацоўніцтва.
«Такія часта нярвовыя крокі з боку прэзідэнта, якому я перадаю сардэчнае прывітанне, прэзідэнта Эманюэля Макрона, які праз год перастане быць прэзідэнтам па аб’ектыўных прычынах, і адначасова такія заявы прэм’ера Дональда Туска, калі мы маем падпісаны Трактат з Нансі (Дамова аб пашыраным стратэгічным супрацоўніцтве паміж РП і Францыяй,- рэд.), над якім працавалі два гады, выглядаюць, на маю думку, цалкам несур’ёзна», — перакананы Наўроцкі.
Надоечы, віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што пакуль гаворка ідзе толькі пра запрашэнне да перамоў.
iar/эж