— НАТА чакае «вельмі дрэнная будучыня», калі хаўруснікі не падтрымаюць Злучаных Штатаў Амерыкі ў аднаўленні суднаходства ў Армузскім праліве, — заявіў прэзідэнт Дональд Трамп у інтэрв'ю Financial Times.
Нагадаем, прыкладна 20 працэнтаў сусветных паставак нафты праходзіць праз пратоку паміж Іранам і Аманам. Парушэнне руху танкераў у гэтым раёне можа паўплываць на сусветныя цэны на энерганосьбіты.
Як паведамляе Wall Street Journal, адміністрацыя Дональда Трампа плануе абвясціць аб стварэнні міжнароднай марской кааліцыі для суправаджэння камерцыйных суднаў праз Армузскі праліў. Паводле газеты, некалькі краін ужо пагадзіліся далучыцца да місіі. Аднак незразумела, ці гаворка ідзе пра аперацыі падчас бягучага канфлікту ці пасля заканчэння баявых дзеянняў.
Нагадаем, раней прэзідэнт Дональд Трамп запатрабаваў, каб у Армузскім праліве былі размешчаныя, сярод іншага, ваенна-марскія падраздзяленні з Кітая, Японіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі.
Пакуль Лондан вырашыў адправіць у Персідскі заліў толькі восем спецыялістаў па супрацьдзеянні марскім мінам. Брытанскія ўлады асцерагаюцца, што накіраванне ваеннага карабля ў рэгіён Персідскага заліву можа абвастрыць адносіны з Іранам. Таксама азіяцкія краіны, якія атрымлівалі найбольш нафты з Ірана і рэгіёну Персідскага заліва, не хочуць падтрымліваць амерыканскія войскі ў Армузскім праліве. У тым ліку, адпраўляць ваеннай місіі ў Армузскі праліў не плануюць таксама Аўстралія і Японія.
IAR/аз