У Беластоку на прыватным участку зямлі прызямліліся паветраныя шары з пакункамі. У апошнія месяцы аналагічныя паветраныя шары выкарыстоўваюцца для кантрабанды цыгарэт з Беларусі. На месцы здарэння на вуліцы Гаёвай у Беластоку працуюць супрацоўнікі паліцыі, якія высвятляюць, што дакладна знаходзіцца ў пакунках.
— Калі вы заўважылі падазроны пакунак або паветраны шар з грузам — не падыходзьце і не дакранайцеся да яго. Неадкладна тэлефануйце на нумар экстранных службаў 112, — заклікае польская паліцыя.
Цягам апошніх месяцаў у Падляшскім і Люблінскім ваяводствах рэгулярна фіксуюцца выпадкі прызямлення кантрабандных шароў з Беларусі, якія пераносяць цыгарэты. Шары, абсталяваныя GPS-прыладамі, перасякаюць мяжу. Польскія праваахоўнікі разглядаюць гэта як новую схему кантрабанды, а таксама як магчымую правакацыю.
Падобныя інцыдэнты адбываюцца і ў Літве. У сувязі з гэтым у Вільні і Каўнасе перыядычна прыпыняецца работа аэрапортаў.
iar/эж