Беларуская Служба

Дональд Туск: Вяртанне да расійскіх энерганосьбітаў непрымальнае

18.03.2026 11:16
Варшава разам з саюзнікамі не адступіць ад такой пазіцыі, бо гэта непасрэдна звязаная з бяспекай краіны і ўсяго рэгіёна.
 ()
«Газпрам» (ілюстрацыя)Shutterstock.com/BalkansCat

Польшча будзе паслядоўна захоўваць курс на незалежнасць ад расійскіх нафты і газу, — заявіў прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас выступлення на канферэнцыі PowerConnect Energy Summit у Гданьску.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Варшава разам з саюзнікамі не адступіць ад такой пазіцыі, бо гэта непасрэдна звязаная з бяспекай краіны і ўсяго рэгіёна:

— На фоне энергетычнага крызісу і напружання на Блізкім Усходзе з’яўляюцца прапановы вярнуцца да супрацоўніцтва з Расіяй у энергетычнай сферы або аслабіць санкцыі. Ні ў якім разе! Такі сцэнар непрымальны, бо гаворка ідзе пра бяспеку і будучыню Еўропы, Польшчы і трансатлантычнай супольнасці. Разлічваю не толькі на ўзаемаразуменне, але на поўнае супрацоўніцтва нашых партнёраў, —  пераконваў Дональд Туск.

PowerConnect Energy Summit — гэта галіновая канферэнцыя і выстава, прысвечаная сучасным тэхналогіям у энергетыцы. Сярод ключавых тэм — энергетычная бяспека балтыйскага рэгіёна, трансфармацыя польскай энергетыкі, развіццё ўнутранай вытворчасці і стварэнне новых працоўных месцаў. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўладаў, бізнесу, мясцовага самакіравання і тэхналагічнага сектара.

iar/эж