Беларуская Служба

Польшча мусіць прызнаць аднаполыя шлюбы, заключаныя за мяжой

20.03.2026 18:10
Польскія ўстановы абавязаны транскрыбаваць аднаполыя шлюбы, заключаныя за мяжой.
Заханая пара мужчынкрыніца: Pixabay/Alessandro Alle

Транскрыпцыя шлюбу — гэта працэс унясення замежнага пасведчання аб шлюбе ў польскі рэестр грамадзянскіх актаў.

Рашэнне па гэтай справе вынес сёння Вышэйшы адміністрацыйны суд.

Міністр юстыцыі Вальдэмар Журэк лічыць гэтае рашэнне рэвалюцыйным і ён адзначыў, што рашэнне будзе паважацца ўрадам. Журэк дадаў, што такі падыход да права чакаецца ад дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза.

— У нас агульная юрыдычная прастора. Калі мы бярэм, тое, што ЕС нам дае, то мы павінны таксама прымаць пастановы ЕС. Аднаполая пара, якая ўзяла шлюб у краіне, дзе законы гэта дазваляюць, мае права на тое, што мы, як член ЕС, гэты шлюб унясем у рэестр грамадзянскіх актаў.

Вышэйшы адміністрацыйны суд разгледзеў касацыйную скаргу, пададзеную парай, якой было адмоўлена ў транскрыпцыі шлюбу, заключанага ў Берліне. У лістападзе мінулага года Суд Еўрапейскага Саюза вынес рашэнне аб абавязку Польшчы выконваць ​​транскрыпцыю.

ЗАГС мае 30 дзён, каб завяршыць транскрыпцыю.

IAR/яс