Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы збіраецца ў Будапешт, каб напярэдадні выбараў падтрымаць Орбана

22.03.2026 11:01
Імаверны візіт ужо раскрытыкавалі прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі PAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў панядзелак, 23 сакавіка, імаверна, паляціць у Будапешт. Пра гэта Польскае радыё даведалася з неафіцыйных крыніц. Паводле надзейнай інфармацыі, там ён мае сустрэцца з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам і выказаць яму падтрымку напярэдадні выбараў.

Першым пра магчымы візіт паведаміў венгерскі журналіст Левэнтэ Сабалчпоні. Польскае радыё таксама неафіцыйна пацвердзіла гэтую інфармацыю ў надзейнай крыніцы. Чакаецца, што ў сталіцу Венгрыі прэзідэнт можа прыбыць у панядзелак увечары.

Перад гэтым Наўроцкі возьме ўдзел у святкаванні Дня польска-венгерскага сяброўства ў Пярэмышлі, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Венгрыі Тамашам Шуёкам. Адметна, што асобныя перамовы з Віктарам Орбанам польскі лідар правядзе не ў межах сустрэчы «Патрыёты за Еўропу» ў Будапешце, у якой удзельнічаюць лідары крайне правых партый з усяго кантынента.

Імаверны візіт ужо раскрытыкавалі прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Туск назваў яго фатальнай памылкай і крокам, які ўзмацняе Пуціна, а Сікорскі нагадаў, што Орбан блакуе новы пакет санкцый супраць Расіі.

iar/эж

Венгрыя спыняе экспарт дызельнага паліва ва Украіну

18.02.2026 19:01
Паводле Будапешта, трубаправод «Дружба» ўжо адрамантаваны, і няма ніякіх прычын для перабояў з пастаўкамі нафты ў Венгрыю і Славакію.

Орбан напісаў адкрыты ліст Зяленскаму

26.02.2026 11:01
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан скардзіцца на палітыку Украіны, якую ён лічыць антывенгерскай.