Беларуская Служба

Урад Польшчы збіраецца ўвесці падатак на лічбавыя паслугі

26.03.2026 12:11
Законапраект прадугледжвае падатак да 3% ад даходаў кампаній, якія аказваюць асобныя лічбавыя паслугі.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne shutterstock/LookerStudio

Урад Польшчы працуе над законапраектам аб падатку на лічбавыя паслугі. Міністэрства лічбавых тэхналогіі ацэньвае, што пасля яго ўвядзення ў дзяржаўны бюджэт штогод будзе паступаць некалькі мільярдаў злотых. Кіраўнік ведамства Кшыштаф Гаўкоўскі падкрэсліў, што новы падатак павысіць канкурэнтаздольнасць на польскім рынку.

— Гэта гарантыя таго, што польскія кампаніі будуць плаціць столькі ж падаткаў, колькі і замежныя, і я найперш гляджу на краіны Еўропы. Калі ў Францыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Італіі і Аўстрыі існуе лічбавы падатак, і гэта значныя сродкі — напрыклад, Францыя ў апошнія гады атрымала ад яго каля 9,4  млрд еўра, — то чаму Польшча не павінна атрымліваць такія даходы ў свой бюджэт.

Законапраект прадугледжвае падатак да 3% ад даходаў кампаній, якія аказваюць асобныя лічбавыя паслугі. Ён закране карпарацыі з глабальнымі даходамі больш за 1 млрд еўра і не менш як 25 млн злотых (5,85 млне еўра) у Польшчы.

iar/эж