Беларуская Служба

Сёлета на велікодныя святы палякі будуць больш ашчаднымі

26.03.2026 18:18
Урад Польшчы разглядае захады па стрымліванні росту  цэн на АЗС, у тым ліку магчымасць зніжэння ПДВ на паліва.
Ілюстрацыйны здымакwspolczesna.pl

Палякі будуць больш ашчадна падыходзіць да велікодных святочных пакупак з-за росту спажывецкай трывогі, звязанай з войнамі і нестабільнасцю ў свеце. Пра гэта заявіў эканаміст банка Pekao S.A. Себасцьян Рой:

— Сочачы за ўсімі гэтымі навінамі з Блізкага Усходу, а таксама памятаючы, што за нашай усходняй мяжой увесь час ідзе вайна, цяжка пазбегнуць пэўнага непакою. У такой сітуацыі хатнія гаспадаркі натуральна схільныя павялічваць ашчаджэнні, ствараць фінансавую «падушку бяспекі», што мы бачым і ў фінансавых дадзеных. І пакуль няма прыкмет, што ў бліжэйшыя месяцы гэта зменіцца.

Эксперт адзначыў, што пры цяперашняй інфляцыі цэны на прадукты не значна вышэйшыя, чым год таму, аднак праз даражэйшае паліва ўзрастаюць выдаткі на паездкі.

Урад Польшчы разглядае захады па стрымліванні росту  цэн на АЗС, у тым ліку магчымасць зніжэння ПДВ на паліва.

iar/эж