Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ пахваліў краіны-саюзніцы за павелічэнне выдаткаў на абарону. Паводле апублікаванага дакладу, Польшча ўжо чарговы год застаецца лідарам у Альянсе, выдаткоўваючы 4,3% ВУП на гэтыя мэты. Далей у рэйтынгу ідуць Літва і Латвія.
Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу падкрэсліў, што ўсе краіны НАТА цяпер выконваюць мінімальны парог у 2% ВУП на абарону.
— Мы дасягнулі значнага прагрэсу ў інвестыцыях у абарону, і сёння НАТА мацнейшае, чым калі-небудзь. У 2025 годзе выдаткі на абарону выраслі на 20% у параўнанні з папярэднім годам. Працяг гэтага важнага трэнду будзе прыярытэтам у наступныя гады.
На мінулым саміце НАТА ў Гаазе саюзнікі дамовіліся пра новы арыенцір — 5% ВУП на абарону. З іх 3,5% павінны накіроўвацца на ўзбраенне, а астатнія — на іншыя патрэбы бяспекі, у тым ліку кібербяспеку і інфраструктуру.
iar/эж