У Польшчы будзе пабудаваны завод па серыйнай вытворчасці мініракет супрацьпаветранай абароны Mark 1 для барацьбы з дронамі, паведаміла дзяржаўная абаронная карпарацыя Polska Grupa Zbrojeniowa PGZ.
Канцэрн плануе выпускаць да 10 тыс. ракет у год.
Стратэгічнае пагадненне аб масавай вытворчасці антыдронавых ракет канцэрн PGZ заключыў з эстонскай тэхналагічнай кампаніяй Frankenburg Technologies.
Mark 1 будзе мець інтэлектуальнае навядзенне. Оптыка-электронная галоўка саманавядзення дазваляе ракеце самастойна «паляваць» на цэль без умяшання аператара.
У рамках польска-эстонскага партнёрства прадугледжанае развіццё наступнай версіі Mark II з дальнасцю паражэння да 5-8 км, што ўзмоцніць магчымасці супрацьпаветранай абароны.
вс