Беларуская Служба

Польшча прадаўжае кантроль на межах з Германіяй і Літвой да 1 кастрычніка

28.03.2026 15:46
За мінулы тыдзень на абедзвюх межах было праверана больш за 56 тыс. чалавек.
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы і чыгуначнай паліцыі на адной з пагранічных станцыйКрыніца: x.com/Straz_Graniczna

Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы прадаўжае кантроль на межах з Германіяй і Літвой да 1 кастрычніка.

«Гэтае рашэнне звязанае з неабходнасцю супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі і клопатам аб унутранай бяспецы», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сацыяльных сетках.

За мінулы тыдзень на абедзвюх межах было праверана больш за 56 тыс. чалавек.

На мяжы з Германіяй Памежная служба праверыла больш за 30 тыс. чалавек і амаль 14 тыс. аўтамабіляў. Ва ўездзе ў Польшчу было адмоўлена 37 чалавекам.

На мяжы з Літвой было праверана больш за 25 тыс. грамадзян і больш за 14 тыс. аўтамабіляў. 24 чалавекі атрымалі адмову ва ўездзе на тэрыторыю Польшчы.

вс