Беларуская Служба

У Татрах папярэджваюць аб сыходзе лавін

28.03.2026 18:25
На заўтра ў Татрах прагназуюцца інтэнсіўныя ападкі снегу.
   , 27
Горад Закапанэ ў пятніцу, 27 сакавіка PAP/Józef Niedziałek

У Татрах, нягледзячы на прыход вясны ў далінах, надалей існуе пагроза сыходу лавін, папярэджваюць горныя ратавальнікі. У пэўных сітуацыях вялікія лавіны могуць сыходзіць самаадвольна, гаворыць ратавальнік Кшыштаф Голамб.

— Усе горныя схілы знаходзяцца пад пагрозай сыходу лавін. Паляпшэння надвор’я ў бліжэйшы час не чакаецца. Снегапад быў моцны, ішоў мокры снег, які стварае сур’ёзную нагрузку. Снег выпаў на зямлю, траву і скалы, што стварае дадатковую пагрозу сыходу лавіны, бо снег па гэтай паверхні можа саслізнуцца.

З заўтрашняга дня, нядзелі, 29 сакавіка, у Татрах прагназуюцца інтэнсіўныя ападкі снегу. У сувязі з гэтым ратавальнікі просяць усіх, хто знаходзіцца ў гарах, сачыць за прагнозам надвор'я і не накіроўвацца ў вышэйшыя партыі Татраў.

вс