Беларуская Служба

У аўторак цэны на заправачных станцыях павінны панізіцца на больш за адзін злоты

29.03.2026 08:22
Падпісаны пастановы аб зніжэнні ПДВ і акцызу на паліва.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Shutterstock

Ужо ў аўторак (31 сакавіка) спажыўцы павінны заўважыць зніжэнне цэн на запраўках. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў і эканомікі Анджэй Даманьскі. Ён абвясціў аб падпісанні пастаноў аб зніжэнні ПДВ і акцызу на паліва.

Пастановы, якія дазваляюць знізіць цэны на паліва, былі апублікаваныя ў суботу, 28 сакавіка. Пакет законаў быў прыняты Сеймам і Сенатам днём раней, а затым прадстаўлены на подпіс прэзідэнту Каралю Наўроцкаму. Яны ўступаюць у сілу ў нядзелю, 29 сакавіка.

Урадавы пакет законаў «Ніжэйшыя цэны на паліва» зніжае ПДВ і акцыз на паліва, а таксама ўводзіць абмежаванне на цэны на паліва. Урад чакае, што цэны, між іншым, на бензін знізяцца ў сярэднім на 1 злоты і 20 грошай за літр да Вялікадня.

IAR/нг

Урад Туска зніжае цэны на паліва

27.03.2026 13:42
Урад плануе, што законы аб зніжэнні коштаў на паліва будуць дзейнічаць да 30 чэрвеня.