Беларуская Служба

Урад аналізуе сцэнарыі паліўнага турызму

31.03.2026 10:58
Пачынаючы з сённяшняга дня (31 сакавіка), цэны на запраўках сталі таннейшымі ў выніку ўвядзення ніжэйшых цэн на паліва.
.
.PAP/Albert Zawada

Міністр энергетыкі Мілаш Матыка не выключыў абмежавання продажу паліва замежнікам. Ён падкрэсліў, што цэны на паліва ў Польшчы адны з самых нізкіх у Еўропе:

- Калі казаць пра паліўны турызм, то мы аналізуем яго вельмі дакладна. Таксама мы на сувязі з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Сёння адбудзецца чарговая відэа-канферэнцыя міністраў энергіі, каб аналізаваць сітуацыю і каардынаваць падатковую палітыку ў гэтай сферы.

Міністр Матыка дадаў, што пры неабходнасці будуць прыняты адпаведныя меры.
З 31 сакавіка дзейнічаюць максімальныя цэны на паліва. Літр 95-актанавага бензіну будзе каштаваць не больш за 6,16 злотых, 98-актанавага бензіну – 6,76 злотых, а дызельнага паліва – 7,60 злотых.

Акрамя максімальных цэн, будуць дзейнічаць паніжаныя стаўкі ПДВ на паліва, а таксама зніжаны акцызны збор.

ав