Беларуская Служба

Уся тэрыторыя Татранскага нацыянальнага парку закрыта для турыстаў

31.03.2026 17:01
Гэта звязана з тым, што дрэвы і галіны ломяцца пад цяжарам снегу, і са значнай рызыкай лавіны.
Татрыanialaurman/pixabay.com/CC0 Public Domain

Уся тэрыторыя Татранскага нацыянальнага парку зачынена для турыстаў з аўторку да далейшага паведамлення. Гэта звязана з тым, што дрэвы і галіны ломяцца пад цяжарам снегу, што ўяўляе пагрозу для тых, хто знаходзіцца ў гарах, і са значнай рызыкай лавіны.

— З-за дрэў і галін, якія ламаюцца пад цяжарам снегу, уся тэрыторыя Татранскага нацыянальнага парку зачынена да далейшага паведамлення. Турысты! Татранскі нацыянальны парк дае вам інфармацыю аб стане сцежак і патэнцыйных небяспеках. Калі ласка, карыстайцеся ёю. Ваша бяспека залежыць ад вас і вашых рашэнняў. Будзьце асцярожнымі! Пазбягайце паходаў у горы! — гаворыцца ў аб'яве Татранскага нацыянальнага парку.

Адміністрацыя заклікае турыстаў строга выконваць забарону на ўваход. Горныя службы нагадваюць турыстам, што ў Татрах уведзены трэці ўзровень лавіннай небяспекі, што азначае магчымыя спантанныя лавіны. У раёнах хрыбтоў захоўваюцца заносы, а снежнае покрыва няўстойлівае.

ав