Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Няма НАТА без ЗША 

02.01.2026 17:17
 Трамп назваў НАТА «папяровым тыграм» і раскрытыкаваў краіны альянсу за адмову ўдзельнічаць у аперацыі па разблакаванні Армузскай пратокі,
-,      -
Віцэ-прэм’ер, міністар нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Piotr Nowak

«Няма НАТА без Злучаных Штатаў», — заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Так ён пракаментаваў словы прэзідэнта Дональда Трампа пра магчымасць выхаду ЗША з Паўночнаатлантычнага альянсу.

Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што Польшча павінна дбаць пра стабільнасць блоку:

«Спадзяюся, што эмоцыі, якія сёння суправаджаюць прэзідэнта Злучаных Штатаў, з часам сціхнуць. Чаму ? Таму што няма НАТА без Злучаных Штатаў, і гэта ў нашых інтарэсах — каб надышло супакаенне. Але няма і магутнасці ЗША без НАТА. Еўропа павінна рабіць больш».

У інтэрв’ю брытанскай газеце The Daily Telegraph Дональд Трамп назваў НАТА «папяровым тыграм» і раскрытыкаваў краіны альянсу за адмову ўдзельнічаць у аперацыі па разблакаванні Армузскай пратокі, праз якую праходзіць каля 20% сусветных паставак нафты.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што ЗША неаднаразова падтрымлівалі сваіх партнёраў, у тым ліку Украіну, аднак, паводле яго слоў, гэтым разам саюзнікі не прадэманстравалі аналагічнай падтрымкі.

iar/эж