Дональд Трамп заклікаў хаўруснікаў узяць на сябе адказнасць за разблакаванне і кантроль над Армузскай пратокай. У тэлевізійным звароце амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Злучаным Штатам не патрэбны газ або нафта з Блізкага Усходу, бо ў ЗША дастаткова нафты і газу для ўласных патрэб.
— Мы цалкам незалежныя ад Блізкага Усходу. Але мы там, каб дапамагчы нашым хаўруснікам, — сказаў палітык.
Ён таксама заявіў, што амерыканскія вайскоўцы выканалі сваю місію, і што адкрыццё Армузскай пратокі павінна быць адказнасцю краін, якія зацікаўленыя ў паставак нафты і газу.
— Яны павінны захапіць яе (Армузскую пратоку – рэд.) і паклапаціцца пра яе. Яны могуць зрабіць гэта вельмі лёгка, а мы дапаможам, — дадаў прэзідэнт ЗША, заклікаючы іншыя краіны ўзяць на сябе асноўны цяжар разблакіроўкі праліва.
— Купляйце нафту ў Злучаных Штатаў, якой у нас шмат. Па-другое, праявіце крыху запозненую мужнасць. Вы маглі зрабіць гэта з намі. Ідзіце ў пратоку і проста вазьміце сабе яе, — заявіў амерыканскі прэзідэнт.
Дональд Трамп пераконваў, што ЗША блізкія да дасягнення мэтаў аперацыі ў Іране, але не ўдакладніў ніякіх тэрмінаў.
— Мы нанясем па іх (па Іране – рэд.) надзвычай моцны ўдар у бліжэйшыя два-тры тыдні. Мы вернем іх у каменны век, дзе ім і месца, — пагражаў амерыканскі лідар у сваім звароце.
IAR/аз