Беларуская Служба

Прамова Трампа астудзіла надзеі на хуткае завяршэнне канфлікту на Блізкім Усходзе

02.04.2026 13:01
Пасля прамовы амерыканскага прэзідэнта настроі на фінансавых рынках памяняліся, лічаць эксперты.
Пасля прамовы Дональда Трампа кошт на нафту зноў вырасPAP/Darek Delmanowicz

Прамова амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа астудзіла надзеі на хуткае завяршэнне канфлікту на Блізкім Усходзе. Цягам двух апошніх дзён фінансавыя рынкі рэагавалі з лёгкім аптымізмам, спадзеючыся на заканчэнне вайны з Іранам.

Аднак, пасля прамовы амерыканскага прэзідэнта, згаданы настрой пагоршыўся, лічыць Пётр Бельскі (Piotr Bielski) з Santander Bank Polska:

— З раніцы назіралася лёгкае пагаршэнне сітуацыі на фінансавых рынках. Рэакцыя на валютным рынку пакуль не асабліва панічная. Падзенне настрояў больш бачнае на рынку аблігацый — у многіх краінах яны выраслі на 5-6 базавых пунктаў. Таксама зноў павысіўся кошт нафты, якая да прамовы Дональда Трампа на нейкі час упала ніжэй за 100 долараў за барэль. Сёння раніцай яна вырасла да 107 долараў за барэль.

Паводле эксперта, зараз інвестары баяцца нявызначанасці і, шукаючы «бяспечных прытулкаў», выводзяць капітал, напрыклад, з фондавага рынку на карысць больш бяспечных актываў.

IAR/аз

Трамп: Няхай цяпер іншыя краіны клапоцяцца пра Армузскую пратоку

02.04.2026 09:10
Паводле прэзідэнта, ЗША выканалі сваю місію, а зараз Армузскай пратокай павінны заняцца краіны, зацікаўленыя ў пастаўках нафты і газу з Блізкага Усходу.