Беларуская Служба

Польская прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў з Вялікаднем

05.04.2026 12:42
Вялікдзень — гэта час, калі мы абвяшчаем перамогу дабра над злом, праўды над хлуснёй, свабоды над прыгнётам і падпарадкаваннем — Караль Наўроцкі.
Польская прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў з ВялікаднемFoto: YouTube/Prezydent RP/screen

Прэзідэнт Караль Наўроцкі і яго жонка Марта Наўроцкая ў нядзелю павіншавалі палякаў з Вялікаднем. 

У запісе, апублікаваным у нядзелю раніцай, прэзідэнт заявіў, што «Хрыстос уваскрэс і жывы». Першая лэдзі пажадала, каб «гэтая радасная вестка напоўніла ўсе польскія дамы, у нашай краіне і за мяжой аптымізмам і надзеяй».

Наўроцкі працытаваў урывак з песні «Пераможца смерці» і падкрэсліў, што ў яе словах «на працягу пакаленняў мы апісвалі найглыбейшую таямніцу хрысціянства, якую мы сузіраем у гэтыя святыя дні».

— Мы абвяшчаем перамогу дабра над злом, праўды над хлуснёй, свабоды над прыгнётам і падпарадкаваннем,  сказаў прэзідэнт.

— З нагоды Вялікадня жадаем вам усяго найлепшага, радасных сустрэч з блізкімі і мноства момантаў, напоўненых мірам і дабрынёй, — сказала жонка прэзідэнта.

— Выдатных велікодных яек, смачных мазурак і мокрага, але ў той жа час умеранага Дынгуса. Шчаслівых свят, — дадаў Наўроцкі.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск выказаў свае віншаванні і пажаданні палякам у пятніцу.

Дынгус — старая польская жартоўная традыцыя абліваць іншых вадой у велікодны панядзелак - рэд.

вс