Беларуская Служба

«Бізнес цяжка рабіць пры дапамозе электроннай пошты». Прэм’ер-міністр адправіўся ў краіны Азіі

12.04.2026 13:42
Паўднёвая Карэя і Японія з'яўляюцца найважнейшымі інвестыцыйнымі партнёрамі Польшчы ў дадзеным рэгіёне.
    (   ).
Дональд Туск у Сеуле (першы з правага боку). PAP/Krystian Maj/KPRM

Прэм'ер-міністр Дональд Туск адпраўляецца сёння (12 красавіка) з афіцыйным візітам у Паўднёвую Карэю. Яго мэта — умацаваць двухбаковае супрацоўніцтва, падняўшы яго да ўзроўню стратэгічнага партнёрства.

У эфіры «Польскага радыё 24» віцэ-старшыня Азіяцка-Ціхаакіянскага таварыства Марцэлі Бурдэльскі (Marceli Burdelski) падкрэсліў, што візіт Дональда Туска ў Сеул асабліва важны для развіцця польска-карэйскіх адносін.

— Добра, што мы развіваем гэтыя кантакты. Гэта першы візіт нашага прэм’ер-міністра за 27 гадоў. Апошнім быў візіт Ежы Бузэка ў 1999 годзе. А ў бізнесе, асабліва ў краінах Азіі, не ўсё можна зрабіць пры дапамозе электроннай пошты або тэлеканферэнцый. Важныя асабістыя кантакты лідараў.

Заўтра (13 красавіка) прэм'ер-міністр Польшчы сустрэнецца з высокапастаўленымі чыноўнікамі Паўднёвай Карэі, а сустрэчы ў Японіі запланаваны на аўторак (14 красавіка). Гэтыя краіны з'яўляюцца найважнейшымі інвестыцыйнымі партнёрамі Польшчы ў дадзеным рэгіёне.

IAR/нг