Заўтра (16 красавіка) літр 95-актанавага бензіну будзе каштаваць не больш за 6,08 злотых, 98-актанавага — 6,61 злотых, а дызельнага паліва — 7,23 злотых. У параўнанні з сённяшнімі цэнамі (15 красавіка), бензін і дызельнае паліва будуць каштаваць танней ад 8 да 18 грошаў.
Наступная заява міністра энергетыкі адносна цэн на паліва будзе апублікавана ў чацвер і вызначыць цэны на паліва на пятніцу.
Максімальная цана вызначаецца па пэўнай формуле, якая ўключае сярэднюю аптовую цану паліва на ўнутраным рынку, павялічаную на акцыз, паліўную надбаўку, нацэнку на продаж у памеры 0,30 злотых за літр і ПДВ.
IAR/нг