Беларуская Служба

Колькасць кібератак на Польшчу расце. 2025 год быў рэкордным

16.04.2026 16:04
Каманды рэагавання на пагрозы кібербяспекі за гэты час зарэгістравалі амаль 700 тысяч паведамленняў. 
Кшыштаф Гаўкоўскі PAP/Szymon Pulcyn

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ўрадавага ўпаўнаважанага па кібербяспецы за 2025 год.

Міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што кіберзлачынцы ўсё часцей выкарыстоўваюць штучны інтэлект.

— Мы бачым беспамылковае генераванне фішынгавых паведамленняў. Мы бачым дыпфэйкі, якія немагчыма адрозніць ад сапраўднага голасу. Кланаванне голасу стала штодзённасцю ў кібератаках.

У Польшчы штодня адбываецца прыблізна трыста спробаў узламаць дзяржаўныя ўстановы і сістэмы крытычна важнай інфраструктуры. У 2025 годзе сектар водазабеспячэння і каналізацыі быў найбольш уразлівы да такіх інцыдэнтаў.

Расія з'яўляецца асноўнай крыніцай кібератак у Польшчы.

ав